17.02.26
Развіццё маўлення сродкамі мастацкай літаратуры

Мерапрыемства з выхаванцамі

У празаічных i паэтычных творах беларускай мастацкай літаратуры адкрываецца i тлумачыцца дзіцяці жыццё грамадства i прыроды, свет чалавечых пачуццяў i ўзаемаадносін, развіваюцца ўяўленні, узбагачаюцца эмоцыі, даюцца цудоўныя вобразы. Гэтыя вобразы па свайму ўздзеянню розныя: праз апавяданні  дзеці  пазнаюць лаканічнасць i дакладнасць слова; у творах малога фальклорнага жанру i вершах улоуліваюць музыкальнасць, напеўнасць, рытмічнасць; літаратурныя i народныя казкі раскрываюць перад імі яе трапнасць i выразнасць, багатства роднай мовы жывымі вобразнымі характарыстыкамі, параўнаннямі.

Уменне ўспрымаць літаратурны твор, усведамляць разам са зместам элементы мастацкай выразнасці само па сабе да дзіцяці не прыходзіць, таму выхавальнікі ДУА "Дзіцячы сад № 81 г. Бабруйска" яго развіваюць i выхоўваюць з самага ранняга ўзросту. Выхвальнікі дашкольнай адукацыі перад тым як знаёміць дзяцей з твopaмi, фарміруюць у выхаванцаў уменні разумець і ўспрынімаць ix, аналізаваць змест, вызначаць мастацкую форму, а таксама авалодаць, тэхнікай  расказвання, ведаць біяграфічныя  звесткі аб аўтары мастацкага твора.

Сродкамі мастацкай літаратуры развіваецца маўленне выхаванцаў. Яны пачынаюць успрымаць беларускую мову, размайляць на ёй, адцуваць яе мілагучнасць і прыгажосць. Сродкамі беларускай мастацкай літаратуры педагагічныя работнікі ажыцяўляюць фарміраванне у выхаванцаў лексічнага, граматычнага, фанетычнага ўзроўняў сістэмы мовы, дыялагічнага і маналагічнага маўлення як сродку зносін.

У дзяцей актывізуецца станоўчае стаўленне да рускай і беларускай моў, жаданне размаўляць на кожнай з іх.